27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя летнікі

7
У Беларусі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя летнікі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Абяцаюць рэйды.

Чыноўнікі збіраюцца правесці жорсткі маніторынг прыватных дзіцячых летнікаў. Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

З ягоных слоў, цэнтр запланаваў правесці рэйды з мэтай жорсткага маніторынгу, піша Telegraf.

«Што да прыватных летнікаў, якія працуюць на сваю ініцыятыву, сёлета будзе праводзіцца больш жорсткі маніторынг па выяўленні месцаў незаконнага знаходжання дзяцей, бо часта там не гарантаваная бяспека знаходжання, належны ўзровень надання паслуг у харчаванні, пражыванні», — адзначыў Балбатоўскі.

У 2023 годзе праз парушэнні, удзельная вага якіх склала амаль 90%, чыноўнікі закрывалі летнікі, каб нібыта гарантаваць бяспеку дзяцей.

«Мы не супраць альтэрнатывы, але мусім быць узгодненымі, хто мае права на наданне такіх паслуг, з мясцовай выканаўчай уладай. Таму мы не збіраемся нікому забараняць нічога, але ўсё павінна быць узаконенае», - запэўніў Балбатоўскі.

Ён зазначыў, што ўжо распрацоўваецца заканадаўства, якое рэгламентуе прыватныя летнікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках