27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эфект Himars-2022: аб даляглядах ужывання заходняй зброі па РФ

2
Эфект Himars-2022: аб даляглядах ужывання заходняй зброі па РФ

Важны дазвол менавіта ад ЗША.

Дазвол на выкарыстанне заходняй зброі па тэрыторыі Расеі - гэта вельмі важная опцыя ў рамках прэвентыўных дзеянняў, накіраваная на паслабленне вайсковага патэнцыялу расейскіх акупантаў. Бо відавочна, калі расейскія падраздзяленні пачынаюць канцэнтравацца ў паўднёвых раёнаў Белгарадскай вобласці, на бронетэхніцы, са зброяй і боепрыпасамі, то яны рыхтуюцца да чарговага нападу на Украіну.

Лагічна знішчыць іх на этапе перамяшчэння і канцэнтрацыі сіл і сродкаў. Аб гэтым сёння заявіў FREEДОМ украінскі вайсковы эксперт Уладзіслаў Селязнёў.

Ён нагадаў аб з'яўленні ва Украіны ў сярэдзіне 2022 года першай партыі амерыканскіх сістэм залпавага агню Himars, выкарыстанне якіх шакавала расейцаў, калі іх склады, базы, арсеналы на адлегласці да 80 км ад лініі баявога сутыкнення пачалі гарэць, як запалкі. Дазвол на ўдары заходняй зброяй углыб Расеі будзе мець не меншы эфект.

- Калі мы атрымаем дабро ад нашых заходніх партнёраў для нанясення ўдараў углыб тэрыторыі Расеі хаця б на глыбіню да 100 км, я ўпэўнены, што тое самае засяроджванне расейскіх войскаў на тэрыторыі Белгарадскай, Курскай, роўна як і Бранскай абласцей, будзе вельмі хутка пераўтворанае ў груду пакарабачанага металу і зламаных расейскіх салдат, - заявіў эксперт.

У першую чаргу, на думку Селязнёва, важны дазвол ад ЗША, які ў пэўнай ступені развяжа Украіне рукі.

- Праціўнік будзе вымушаны канцэнтраваць свае намаганні на адлегласці, большай за 80 км ад лініі баявога сутыкнення. Ізноў жа пастаўкі камплектаў ракет тыпу ATACMS ствараюць для нас зручныя і эфектыўныя магчымасці знішчэння варожых сіл і сродкаў. Мы бачым гэта на прыкладах тых «бавоўнаў», якія палаюць на часова акупаваных тэрыторыях нашай краіны…

Калі ж такая «бавоўна» будзе «квітнець» у розных кутках Расейскай Федэрацыі, я мяркую, гэта выдатна. Менавіта калі мы гаворым у кантэксце вайсковых аб'ектаў варожага войска, аб'ектаў вайсковай інфраструктуры, крытычнай энэргетычнай інфраструктуры, нафтаперапрацоўчай прамысловасці і ўсяго, што звязанае з расейскай вытворчасцю, якая працуе ў інтарэсах вайсковай эканомікі і ўзброеных сіл Расеі, — сказаў Уладзіслаў Селязнёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках