27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты РФ катастрафічныя: ва УСУ распавялі аб вулічных баях у Ваўчанску

Страты РФ катастрафічныя: ва УСУ распавялі аб вулічных баях у Ваўчанску

Большая частка горада застаецца пад кантролем Сіл абароны Украіны.

Расейскія захопнікі выкарыстоўваюць цяжкія агнямётныя сістэмы ТГС-2 «Сонцапёк» для ўдараў па горадзе Ваўчанску ў Харкаўскай вобласці. У той жа час акупанты «цалкам захраслі» ў вулічных баях. Пра гэта паведаміў спікер украінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» Назар Валошын у каментары для liga.net.

Валошын адзначыў, што вораг спрабуе працягваць штурмаваць Ваўчанск і не пакідае спроб замацавацца ў горадзе пяхотнымі падраздзяленнямі. У той жа час, ён падкрэсліў, што большую частку Ваўчанска кантралююць Сілы абароны.

Са слоў Валошына, расейскія сілы спалучаюць наземныя штурмы з авіяцыйнымі ўдарамі, каб дасягнуць поспеху, а таксама выкарыстоўваюць цяжкую агнямётную сістэму ТГС-2 «Сонцапёк», каб абстрэльваць горад тэрмабарычнымі боепрыпасамі.

Ён таксама адзначыў, што акупанты нанеслі 18 авіяцыйных удараў па ўкраінскіх пазіцыях, выкарыстоўвалі дроны-камікадзэ і ўчынілі 306 абстрэлаў. У той жа час украінскія артылерысты выканалі 547 агнявых задач.

«Расейцы «цалкам захраслі» ў вулічных баях за Ваўчанск і панеслі вельмі вялікія страты ў асабовым складзе штурмавых падраздзяленняў - ім з розных кірункаў даводзіцца перакідваць рэзервы для падтрымкі актыўных штурмавых дзеянняў, аднак поспеху яны не маюць», - адзначыў ён.

Акрамя гэтага, для падтрымкі сваіх дзеянняў акупанты спрабуюць перамяшчаць мотастралковыя падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад 44-га вайсковага корпуса. Гэты корпус быў сфармаваны ў Ленінградскай вайсковай акрузе ў Карэліі на паўночным захадзе Расейскай Федэрацыі.

Валошын таксама паведаміў, што страты ворага за дзень складаюць амаль 250 чалавек, з іх 54 чалавекі загінулі, некалькі расейцаў захопленыя ў палон. У выніку баявых дзеянняў на гэтым кірунку фронту Сіламі абароны Украіны быў знішчаны танк, дзве артылерыйскія сістэмы, пяць аўтамабіляў і пяць адзінак спецтэхнікі расейцаў.

Акрамя гэтага, былі пашкоджаныя дзве баявыя браняваныя машыны, 10 артылерыйскіх сістэм, 6 аўтамабіляў і адна адзінка спецтэхнікі акупантаў, падсумаваў Валошын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках