27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрону ўручылі Вестфальскую прэмію міру за 2024 год

4
Макрону ўручылі Вестфальскую прэмію міру за 2024 год
Эмманюэль Макрон

За «нястомныя намаганні па стрымліванні канфлікту ў пачатку расейскага ўварвання ва Украіну».

Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону ўручаная міжнародная Вестфальская прэмія міру за 2024 год, піша «Нямецкая хваля».

«Ты не проста дзеяч, ты натхняльнік. Там, дзе іншыя кажуць пра межы, ты кажаш пра гарызонты», - заявіў прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) на цырымоніі ўзнагароджання ў Мюнстэры ў аўторак, 28 траўня - у заключны дзень трохдзённага візіту Макрона ў Нямеччыну.

Узнагарода прысуджаная французскаму лідару за «нястомныя намаганні для стрымлівання канфлікту ў пачатку расейскага ўварвання ва Украіну». Эмануэль Макрон «заклікаў да еўрапейскага суверэнітэту задоўга да нападу Расеі», адзначыў Штайнмаер, які ўзначальвае журы прэміі.

Ён назваў Макрона «гарачым еўрапейцам» і падзякаваў яму за прыхільнасць франка-нямецкім стасункам.

- Тое, што Францыя і Нямеччына сёння такія блізкія, не ў апошнюю чаргу - я перакананы ў гэтым - дзякуючы такім людзям, як ты, - сказаў прэзідэнт ФРГ пра свайго французскага калегу. - Ты заўсёды гатовы пайсці насустрач Нямеччыне, ініцыюеш дыскусію, спрабуеш прымусіць нас дзейнічаць тут і там.

Пастанова ўдастоіць Макрона гэтай прэміі было прынятая яшчэ ў 2023 годзе. Але цырымонія ўзнагароджання была адкладзеная, бо яго дзяржаўны візіт у Нямеччыну, намечаны на той год, быў перанесены праз беспарадкі, што пачаліся ў Францыі.

Мір пасля Трыццацігадовай вайны

Міжнародная Вестфальская прэмія міру была заснаваная ў 1998 годзе ў памяць аб Вестфальскай мірнай дамове, падпісанай у Мюнстэры і Аснабруку пасля разбуральнай Трыццацігадовай вайны. Узнагароду прысуджае Эканамічнае таварыства Вестфаліі і Ліпе (WWL) раз на два гады. Лаўрэат атрымлівае 100 тысяч еўраў, гэта найбуйнейшая нямецкая прэмія міру, ёю ўгшанароўваюць людзей, арганізацыі або дзяржавы, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у еўрапейскую інтэграцыю.

Раней Вестфальскай прэміяй міру былі ўзнагароджаны, напрыклад, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, былыя канцлеры ФРГ Гельмут Коль (Helmut Kohl) і Гельмут Шміт (Helmut Schmidt) і іншыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках