27 лiпеня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Летась грамадзянства Нямеччыны атрымалі 350 беларусаў

Летась грамадзянства Нямеччыны атрымалі 350 беларусаў

Найбольшая колькасць новых грамадзян Нямеччыны - выхадцы з Сірыі.

За 2023 год грамадзянства Нямеччыны атрымалі больш за 200 тысяч чалавек са 157 краін. Аб гэтым паведамляе DW са спасылкай на Федэральнае статыстычнае ведамства ФРГ.

Гэта максімальны паказчык з 2000 года. У параўнанні з 2022-м ён вырас на 31 тысячу чалавек, ці 19%.

Найбольшая колькасць новых грамадзян Нямеччыны - выхадцы з Сірыі. Іх больш за 75 тысяч чалавек, што складае 38% ад агульнай колькасці. У тройку лідараў уваходзяць таксама выхадцы з Турцыі і Ірака: нямецкае грамадзянства атрымалі па 10,7 тысячы чалавек з гэтых краін.

Сярод іншых нямецкія пашпарты атрымалі і 350 беларусаў (для параўнання: украінцаў было 5910, расейцаў - 1995). Паведамляецца, што іх сярэдні ўзрост прыкладна 37 год, да атрымання грамадзянства яны пражылі ў краіне блізу 14 год. А за апошнія шэсць гадоў уладальнікамі нямецкіх пашпартоў сталі амаль 2400 выхадцаў з Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках