Пуцін пашкадаваў, што вайскоўцамі ва Украіне камандуе не Лукашэнка
24- 28.05.2024, 18:15
- 24,832
![Пуцін пашкадаваў, што вайскоўцамі ва Украіне камандуе не Лукашэнка](https://i.c97.org/ai/516515/aux-head-1663687811-20220919_luka_rus_360.jpg)
Расейскі дыктатар намякнуў, што Лукашэнка адразу б здаў Украіну Крамлю.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін паскардзіўся, што Узброенымі сіламі Украіны не камандуе яго васал Аляксандр Лукашэнка.
«На жаль, пакуль Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] вайскоўцамі ва Украіне не камандуе. Калі б камандаваў, мы б ужо даўно ўрэгулявалі гэты канфлікт, прычым да ўзаемнага задавальнення, мы б знайшлі развязкі з Украінай», - сказаў Пуцін журналістам пасля візіту ва Узбекістан.