27 лiпеня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка распляжыла расейку Андрэеву на старце «Ралан Гарос»

4
Сабаленка распляжыла расейку Андрэеву на старце «Ралан Гарос»

Другая ракетка свету аддала 19-гадовай Эрыцы Андрэевай толькі тры геймы.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў другое кола «Ралан Гарос», другога ў сезоне турніру «Вялікага шалома».

У першым матчы 26-гадовая Сабаленка, пасеяная на турніры пад другім нумарам, перамагла расейку Эрыку Андрэеву, 100-ю ракетку свету, з лікам 6:1, 6:2.

Наступнай спаборніцай Сабаленкі стане пераможца пары Ірэн Бурыльё Эскарыхуэла (Гішпанія) — Маюка Учыжыма (Японія).

Сабаленка займае другое месца ў сусветным рэйтынгу, на яе рахунку 14 тытулаў WTA у кар'еры. Летась беларуска дайшла на «Ралан Гарос» да паўфіналу.

«Ралан Гарос» скончыцца 9 чэрвеня. Агульны прызавы фонд турніру складае €53,478 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках