Парламент Грузіі пераадолеў вета прэзідэнта на закон аб замежных агентах
28- 28.05.2024, 18:46
- 12,524
Апазіцыя пакінула будынак парламента і далучылася да мітынгоўцаў.
Парламент Грузіі большасцю галасоў пераадолеў вета прэзідэнта Саламе Зурабішвілі, якое перашкаджала прыняццю законапраекта аб замежных агентах, паведамляе NewsGeogia.
За прагаласавалі 84 дэпутаты, чацвёра выказаліся супраць. Апазіцыя амаль у поўным складзе пакінула залу пасяджэнняў і далучылася да мітынгоўцаў на праспекце Руставелі перад будынкам парламента.
Пасля пераадолення вета законапраект зноў адправяць прэзідэнтцы Саламе Зурабішвілі; калі яна зноў адмовіцца яго падпісваць, гэта зробіць спікер парламента Шалва Папуашвілі. Пасля публікацыі ён набудзе моц.
«Гэты закон фактычна па сваім духу адпавядае расейскаму заканадаўству, якое супярэчыць нашай Канстытуцыі і ўсім еўрапейскім стандартам», - сказала грузінская прэзідэнтка.