27 лiпеня 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дапусцілі эмбарга супраць тавараў з Расеі

2
ЗША дапусцілі эмбарга супраць тавараў з Расеі

Санкцыі ўжо перашкодзілі эканоміцы РФ.

ЗША могуць увесці гандлёвае эмбарга супраць расейскіх тавараў, заявіла намесніца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Даліп Сінгх на канферэнцыі «Санкцыі супраць Расеі: што працуе, што не?» ва Універсітэце Брукінгса. Трансляцыя ішла на YouTube.

«Гісторыя эмбарга – не бліскучая, але паколькі Расея цалкам трансфармуе сваю эканоміку ў фабрыку для вайсковай машыны, мы прыйдзем да пункту, дзе дэ-факта гэта тое, што мы атрымаем, – распавёў Сінгх.

Паводле яго ацэнкі, вайскова-прамысловы комплекс у Расеі можа зараз быць мацнейшым, чым да пачатку баявых дзеянняў. Такую сітуацыю Сінгх назваў «выцвярэжваючай». Рэакцыя Захаду запатрабуе актывізацыі намаганняў, растлумачыў ён.

Ён назваў «недапушчальна высокай» долю расейскай зброі з кампанентамі ад кампаній з ЗША ці хаўруснікаў Вашынгтона. Сінгх заклікаў амерыканскія прадпрыемствы больш старанна правяраць пакупнікоў і не быць «мімавольнымі шрубкамі ў арсенале расейскай аўтакратыі».

Санкцыі перашкодзілі эканоміцы Расеі, адрэзалі яе ад найбуйнейшых пакупнікоў паліва і глабальных фінансавых цэнтраў, сітуацыя прывяла да росту эміграцыі расейцаў, што скараціла колькасць «капіталу і талентаў», працягнуў Сінгх.

Сінгх - архітэктар міжнародных санкцый супраць Расеі, якія набылі моц пасля пачатку вайны ва Украіне. Напрыклад, піша Bloomberg, ён адыграў цэнтральную ролю ў блакаванні расейскіх актываў, якія захоўваюцца ў замежных дэпазітарыях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках