27 лiпеня 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы затрымалі 30,5 тысячы слоікаў шакаладнай пасты Nutella

14
На мяжы затрымалі 30,5 тысячы слоікаў шакаладнай пасты Nutella

Фотафакт.

У Беларусь спрабавалі незаконна завезці 30,5 тысячы слоікаў шакаладнай пасты Nutella, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Тавар з Польшчы ў Беларусь везлі на фургоне Volvo праз пункт пропуску «Казловічы». Кіроўца цяжкавіка паказаў мытнікам дакументы на груз, паводле якіх агульны кошт партыі складаў 154 тысячы рублёў. Гэта значыць, адзін слоік пасты каштаваў пяць рублёў. Пры гэтым у крамах 400 грамаў Nutella прадаюць на зніжцы за 13,45 рубля. Звычайны кошт - амаль 17 рублёў.

«Фактычны кошт партыі склаў больш за 272 тысячы рублёў. Прынізіўшы ўдвая суму, можна было б прыстойна сэканоміць на мытных выплатах - блізу 23 тысячы рублёў», - удакладнілі ў ДМК.

Цяпер перавозчыку пагражае штраф у суме да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

«І 23 тысячы рублёў у рэспубліканскі бюджэт давядзецца даплаціць», — папярэдзілі ў ДМК.

Нагадаем, у Беларусі ў продажы з'яўляецца ўсё больш санкцыйных прысмакаў. Як пісала «Бюро», іх пастаўкамі займаецца кампанія, звязаная з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам Сяргеем Цяцерыным.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках