Кіраўнікі 22 лясгасаў праігнаравалі даручэнне Лукашэнкі
10- 15,812

Іх пазбавілі прэміі на 3 месяцы «для пачатку».
Дырэктараў адразу 22 лясгасаў пазбавілі прэміі на тры месяцы за «ігнараванне пастановы калегіі». У чым правініліся кіраўнікі гаспадарак расказала прэс-служба профільнага міністэрства.
Як высветлілася, у абвешчаны Аляксандрам Лукашэнкам год якасці кіраўнікі 22 лясгасаў «праігнаравалі даручэнне аб увядзенні асобнай пасады інжынера якасці».
- Была пастанова калегіі - шэраг дырэктараў надумалі пагуляцца і не выканалі яе. Мінімум на тры месяцы пакінуць усіх, хто не выканаў пастанову, без прэмій у прамысловай дзейнасці, - абурыўся міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, падкрэсліўшы, што такія меры «прынятыя для пачатку».
А ад таго, як усё ж такі будзе выканана ці не выкананае гэта даручэнне ў далейшым, залежаць і далейшыя дзеянні, дадалі ў прэс-службе Мінлясгаса.