18 траўня 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі

У лукашэнкаўскіх турмах - як мінімум 35 прадстаўнікоў медый.

У Сусветны дзень свабоды прэсы 3 траўня беларускія журналісты разам з калегамі з Літвы правялі ў Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных калег у Беларусі і расказаць пра праблемы журналістаў ва ўсім свеце, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Акцыя «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» праходзіць у Літве не першы год, а праблемы са свабодай слова ў Беларусі яшчэ застаюцца вялікімі. На гэты раз журналісты сабраліся ва ўнутраным двары былой царскай турмы «Лукішкі».

Беларусь па-ранейшаму застаецца самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі трымае ў турмах 35 прадстаўнікоў медый. І гэта лічба толькі тых журналістаў, пра якіх сёння вядома публічна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках