18 траўня 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна перад новым этапам вайны з Расеяй

8
Зяленскі: Украіна перад новым этапам вайны з Расеяй

Акупанты плануюць пашырыць наступальныя дзеянні.

Украіна стаіць перад новым этапам вайны з Расейскай Федэрацыяй. Вораг плануе пашырыць наступальныя дзеянні.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас звароту да памежнікаў з нагоды дня Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Сёння ўжо 800 дзень вайны. Гэта надзвычай складаны і жорсткі шлях, які давялося прайсці нашай дзяржаве, і шлях, які яшчэ трэба прайсці, каб закончыць вайну на справядлівых умовах, на ўмовах Украіны. Цяпер мы перад новым этапам вайны. Акупант рыхтуецца да спробы пашырыць наступальныя дзеянні», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Як адзначыў Зяленскі, сёння ўсе ўкраінцы, а таксама хаўруснікі Украіны павінны зрабіць усё магчымае, каб сарваць планы Расеі. Важна даказаць, што вораг ні пры якіх абставінах і як бы падступна ні дзейнічаў – не будзе здольны дасягнуць сваіх мэтаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках