Мянчук знайшоў мяшок з грашыма, страчаны інкасатарамі
19- 30.05.2024, 11:26
- 26,556

Заднія дзверы аўто інкасатараў былі закрытыя на дрот.
У службу Нясвіжскага РАУС паступіла паведамленне ад менчука. Мужчына паведаміў, што паблізу вёскі Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, праязджаючы на аўто, ён на дарозе ўбачыў інкасатарскі мяшок з грашыма, у якім знаходзіліся меншыя мяхі.
Высвеілілася, што кіроўца Слуцкай раённай управы паштовай сувязі ў Нясвіжскім аддзяленні перадалі для перавозкі карэспандэнцыю і ўпакоўку з мяшкамі. У іх былі грошы для пенсійных і іншых выплат.
Мяшкі загрузілі ў грузавы адсек службовага аўтамабіля УАЗ. Пры гэтым дзверы адсека былі закрытыя толькі на дрот праз тэхнічную няспраўнасць замка. Мяшок з грашыма выпаў з аўтамабіля на дарогу, дзе і быў знойдзены неабыякавым грамадзянінам, а пасля перададзены супрацоўнікам міліцыі.
20 тысяч рублёў вернутыя ў арганізацыю.