1 верасня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінабароны РФ заявілі аб нападзе 10 ATACMS на Крымскі мост

21
У Мінабароны РФ заявілі аб нападзе 10 ATACMS на Крымскі мост

Час падлёту ракет складаў дзве хвіліны.

Міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў заявіў, што Узброеныя сілы Украіны ўночы 30 траўня нібыта запусцілі 10 ракет ATACMS па незаконна збудаваным Крымскім мосце. Пра гэта ён у пятніцу, 31 траўня, сказаў падчас пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік абароннага ведамства краіны-агрэсаркі заявіў, што Узброеныя сілы РФ нібыта перахапілі ўсе ракеты.

“Даслоўна пазаўчора ўначы быў самы масаваны напад дзесяццю ATACMS на Крымскі мост з падлётным часам менш за дзве хвіліны. Усе ракеты былі збітыя”, - заявіў міністр Белавусаў.

Пры гэтым кіраўнік Мінабароны РФ не ўдакладніў, адкуль ажыццяўляліся пускі, і дзе менавіта былі збітыя ракеты амерыканскай вытворчасці.

30 траўня ў Генштабе УСУ паведамілі, што Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар ракетамі ATACMS па Керчанскай паромнай пераправе. Паводле звестак камандавання, аб'ект прыкрывалі сучасныя расейскія сродкі СПА — "Панцыр", "Тор" і "Трыумф". У выніку ўдару пашкоджаны два чыгуначныя паромы.

Нагадаем, што ў выніку аперацыі ўкраінскай ваеннай выведкі, былі пашкоджаныя 4 катары КС-701 “Тунец”, 2 з якіх знішчаныя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках