1 верасня 2024, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ два польскія жаўнеры атрымалі раненні на мяжы з Беларуссю

12
Яшчэ два польскія жаўнеры атрымалі раненні на мяжы з Беларуссю

За апошнія два дні адбыліся больш за 300 спроб незаконнага перасячэння мяжы.

У сераду былі зарэгістраваныя 152 выпадкі, звязаныя з нелегальнай міграцыяй. «Агрэсіўна настроеныя замежнікі за тэхнічным бар'ерам некалькі разоў нападалі на польскія службы. У выніку агрэсіўных дзеянняў, двое жаўнераў атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў шпіталь», паведамляе падляшскае аддзяленне Польскай памежнай службы.

Польска-беларускую мяжу мігранты спрабавалі незаконна перасекчы на адрэзках, якія ахоўваюцца заставамі ў Белавежы, Дубічах Царкоўных, Нарэўцы, Міхалове і Чарэмсе.

Учора таксама былі затрыманыя чатыры кур'еры, якія перавозілі агулам 19 замежнікаў. У адным з выпадкаў затрыманы пад Гайнаўкай грамадзянін Польшчы ў легкавым Volkswagen перавозіў 9 мігрантаў.

Тры разы за апошнія два дні пагранічнікі надавалі дапамогу іншаземцам, якія мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе, чатыры чалавекі былі дастаўленыя ў шпіталь.

З пачатку гэтага года на адцінку, які ахоўваўся Падляшскім атрадам пагранічнай аховы, у Польшчу спрабавалі трапіць людзі з 35 краін, падсумоўвае польская пагранічная служба.

Нагадаем, у пачатку тыдня паведамлялася аб раненні польскага жаўнера ў выніку нападу мігрантаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках