1 верасня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына перадасць Украіне яшчэ адзін комплекс Patriot і 500 мільёнаў еўраў

1
Нямеччына перадасць Украіне яшчэ адзін комплекс Patriot і 500 мільёнаў еўраў

Аналена Бербак заявіла, што вайсковая падтрымка Украіны з боку Нямеччыны адпавядае міжнароднаму праву.

Нямеччына перадае Украіне яшчэ адзін комплекс супрацьпаветранай абароны Patriot і выдзяляе дадатковыя 500 млн еўраў. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін NATO.

«Узмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны застаецца крытычна важным. Нямеччына дае яшчэ адзін комплекс Patriot і дадатковыя 500 мільёнаў еўраў. Разам мы павінны захоўваць нашую цвёрдую падтрымку і адданасць», - працытавалі Бербак у прэс-службе нямецкага МЗС.

Бербак заявіла, што ўзброеная агрэсія Пуціна супраць Украіны і яго правакацыі на вонкавых межах Еўразвязу і NATO патрабуе ад Альянсу непахіснага адзінства. Міністр падкрэсліла, што міжнароднае права з'яўляецца адназначным.

«Дзяржавы, якія зазнаюць напады, маюць не толькі права абараняць сваю тэрыторыю, але і абавязак абараняць сваіх грамадзян. Наша вайсковая падтрымка Украіны адпавядае гэтым прынцыпам », - дадала Бербак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках