18 траўня 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Люкс» за 38 рублёў: Што прапануюць самыя танныя гатэлі Менска

4
«Люкс» за 38 рублёў: Што прапануюць самыя танныя гатэлі Менска

Што знаходзіцца ўнутры варыянтаў «танна і злосна»?

Журналіст Tochka.by пашукаў у беларускай сталіцы найбольш бюджэтны начлег.

Калі камусьці раптам тэрмінова давядзецца развязваць жыллёвае пытанне, некаторыя гатэлі могуць стаць адкрыццём.

Травеньскія святы і набліжэнне лета вабяць на адпачынак. І калі менчукі шукаюць магчымасць выехаць на прыроду або за мяжу, то жыхары абласных цэнтраў і невялікіх беларускіх гарадкоў не супраць правесці час у сталіцы.

Зрэшты, неабходнасць у тэрміновым пошуку жылля можа ўзнікнуць і ў тых, хто пераехаў у галоўны горад даўно. Ды і сярод менчукоў праз розныя жыццёвыя абставіны можа стаць запатрабаванай пасутачная арэнда.

Паняцце таннасці, вядома, адноснае. І за ёй можа хавацца адсутнасць жаданага камфорту. Не трэба чакаць ад катэгорыі «дзве зоркі» больш, чым яна можа даць. На фоне іншых прапановаў варыянты «танна і злосна» могуць быць дарэчы.

Гатэль «40 гадоў Перамогі»

Відавочны плюс – размяшчэнне недалёка ад метро «Плошча Перамогі» і парку Горкага (вул. Азгура, 3).

Менск, вуліца Азгура, 3 – Яндэкс

Самы просты аднамесны нумар плошчай 16 м2 абыдзецца на Br100. Што характэрна, для дваіх з двухмесным ложкам суткі будуць каштаваць Br110, а з двума раздзельнымі спальнымі месцамі – Br114.

Але і гэты кошт не апошні для індывідуальных турыстаў. Для іх у раздзеле «Спецпрапановы» на сайце прадугледжаная зніжка 20 адсоткаў пры браняванні нумароў (акрамя найвышэйшай катэгорыі «сінгл») праз тэлефон з 15 траўня да 31 жніўня. Гэта значыць, пажыць аднаму можна за Br80 за дзень.

У кожным нумары – тэлевізар (месцамі лямпавы) і міні-лядоўня. Можна скарыстацца Wi-Fi. Фен і прас – на запыт у адміністратара.

Гатэль «Зорка»

Гэтыя «дзве зоркі» знаходзяцца ўдалечыні ад цэнтра (пр. Газеты «Звязда», 47). За 7 хвілінаў хады – парк Паўлава, за 20 – найбліжэйшае метро «Пятроўшчына».

Нумары візуальна выглядаюць навейшымі. І тут «усплывае» вельмі бюджэтны аднамесны варыянт – за Br67 на суткі. Нумар на дваіх як з супольнымі спальнымі месцамі, так і з асобнымі каштуе Br93.

Акрамя таго, тут даволі камфортныя ўмовы, каб сумясціць адпачынак з працай: гатэль прапануе паслугі каворкінгу.

Гатэль «Універсітэцкі»

Гатэль-хостэл размяшчаецца недалёка ад «Зоркі», але ў глыбіні мікрараёна Малінаўка (вул. Голубева, 26, корп. 2).

Самы выгадны аднамесны нумар абыдзецца ўсяго на Br20 за суткі. Столькі каштуе адасобленае месцейка плошчай 7,7 м2, але душ і прыбіральня прымеркаваныя на блок. Пры гэтым выдаецца пасцельная бялізна і ручнікі, а таксама можна карыстацца бясплатным Wi-Fi.

Зусім недалёка з коштам Br38 ёсць двухпакаёвыя люксы ў выкананні «дабл» і «твін». Тут і посуд, і імбрычак, і свой санвузел з ваннай.

У выніку атрымліваецца, што адасоблены ложак можна арандаваць на месяц за Br600. А аналаг двухпакаёвай кватэры – за Br760.

Гатэль «Спорт»

«Гатэль “Спорт”, сам таго не падазраючы, стаў першым хостэлам у горадзе Менску», – гаворыцца на сайце гатэля (вул. Якуба Коласа, 35).

У яго добрае размяшчэнне ў кантэксце транспартных развязак – скрыжаванне вуліцаў Сурганава і Коласа абяцае трамвайную даступнасць Зялёнага Лугу, а ў адваротны бок – плошчы Якуба Коласа, гэта значыць ЦУМа і Камароўкі.

На тралейбусе можна дабрацца, напрыклад, да Камсамольскага возера. І від на вуліцу Багдана Хмяльніцкага адкрывае прамы і недалёкі шлях да станцыі метро «Акадэмія навук» і кінатэатра «Кастрычнік».

На партале «Спорта» няма аднамеснага варыянту, але нумар на дваіх з раздзельнымі ложкамі можна арандаваць за Br80. Праўда, прыбіральня і душ – на паверсе, але, як і ўсюды, ёсць Wi-Fi. Прас і прасавальная дошка – на запыт у пакаёўкі.

Гатэль «Акадэмічны»

Па другі бок праспекта Незалежнасці схаваўся гатэль «Акадэмічны» (вул. Сурганава, 7). У невялікім, на першы погляд, будынку змясціліся 44 нумары. За 350 м – уваход на станцыю метро «Акадэмія навук».

Тут перавага – блізкасць зялёных зонаў (батанічнага саду і парку Чалюскінцаў) і месцаў для заняткаў спортам і забаваў (басейн і міні-аквапарк).

Ну, і, верагодна, гэта самы танны варыянт пражывання ў гатэльным фармаце ў цэнтры Менска: ноч у аднамесным нумары каштуе Br55, у двухмесным (з вялікім ложкам) – Br66 за суткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках