19 траўня 2024, Нядзеля, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі Цзіньпін прыляцеў у Францыю на перамовы з Макронам

9
Сі Цзіньпін прыляцеў у Францыю на перамовы з Макронам

Гэта яго першая паездка ў Еўропу з 2019 года.

Сі Цзіньпін упершыню за некалькі гадоў прыбыў у Еўропу, а менавіта ў Францыю. Ён абмяркуе і Украіну.

Падчас свайго двухдзённага знаходжання Сі Цзіньпін сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, каб абмеркаваць як гандлёвыя, так і геапалітычныя пытанні. Плануецца таксама абмеркаванне пытання аб вайне ва Украіне. Раней прэзідэнт Францыі казаў, што хоча абмяркоўваць "алімпійскае замірэнне" ва Украіне.

“Алімпійскае замірэнне павінна паслужыць пасланнем да свету. Гэта адна з тэм, якую я буду абмяркоўваць са старшынёй КНР у панядзелак і аўторак”, - казаў Макрон.

Цяпер лідар Паднябеснай ужо прыбыў у аэрапорт Арлі, дзе яго сустрэў прэм'ер-міністр Габрыэль Аталь.

Пасля Францыі Сі плануе наведаць Сербію і Вугоршчыну.

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што французскі лідар хоча прымусіць Сі паўплываць на Расею ў вайне супраць Украіны. У той самы час ён хоча пераканаць яго знізіць гандлёвы дысбаланс у дачыненнях з Еўрапейскім Звязам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках