Іўлеевай давялося канчаткова прынізіцца
20- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ДЕНЬ ОПРИЧНИКА»
- 6.05.2024, 17:18
- 25,342
Гэта не лечыцца.
Блогерцы Насці Іўлеевай давялося канчаткова прынізіцца - арганізатарка «голай вечарынкі» публічна адхрысцілася ад антываенных допісаў, падтрымкі Аляксея Навальнага і з'ездзіла на Данбас у свой дзень нараджэння.
З яе слоў, наступленне «ўзросту Хрыста» яна адзначыла ў Марыупалі выключна сціпла - паглядзеўшы на руіны некалі квітнеючага ўкраінскага горада.
«Я была на лініі судакранання. Мы стаялі там блізу хвілін 15, проста маўчалі, слухалі вайну», - распавяла Іўлеева, якая не вывучыла навамоўе Раскамнагляду.
Сваю паездку яна нібыта раней не афішавала, каб не прыцягваць увагі прэсы. Цяпер, відаць, раздумалася і расказала пра яе на YouTube. Гэта не лечыцца.
Тэлеграм-канал «День опричника»