19 траўня 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Нафтагазавая галіна РФ сутыкнулася з кадравымі праблемамі

Bloomberg: Нафтагазавая галіна РФ сутыкнулася з кадравымі праблемамі

Праз мабілізацыю.

Расейская нафтагазавая прамысловасць сутыкнулася з недахопам працоўнай сілы праз мабілізацыю салдат на вайну супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Нядаўнія справаздачы Цэнтральнага банка Расеі паказваюць, што недахоп кадраў зараз б'е па прадпрыемствах ва ўсіх сферах эканомікі.

У матэрыяле ўказваецца, што ў нафтагазавым сектары Расеі сёлета бракуе амаль 40 000 супрацоўнікаў. Галіна павялічыла колькасць онлайн-аб'яў аб вакансіях у першым квартале на 24% у параўнанні з папярэднім годам, шукаючы не толькі кваліфікаваны персанал, але і нізкакваліфікаваных работнікаў.

Прадстаўнік расейскага сэрвісу пошуку працы паведаміў выданню, што недахоп кадраў закрануў багатыя сферы, маючы на ўвазе нафтагазавы сектар РФ. Ён удакладніў, што кампаніі прапануюць суіскальнікам на працу вялікія заробкі, аднак з імі канкуруе дзяржава, якая пераваблівае людзей на вайсковую службу.

Таксама людзей завабліваюць вялікімі заробкамі на абаронныя заводы расейскай абароннай карпарацыі «Растэх», якая падняла аплату працы больш чым на 17%.

Bloomberg піша, што яшчэ адным следствам агрэсіі Расеі супраць Украіны стала абмежаванне прытоку працоўнай сілы з-за мяжы.

«Міжнародныя санкцыі аслабілі рубель, узмацнілі інфляцыю і ўскладнілі міжнародныя грашовыя пераводы, што зрабіла Расею менш прывабнай для мігрантаў з краін былога СССР», - гаворыцца ў матэрыяле.

Летась афіцыйны чысты прыток замежных мігрантаў у краіну склаў амаль 110 тысяч чалавек, што складае толькі чвэрць ад узроўню 2021 года.

Адразу пасля ўварвання ва Украіну расейскі нафтагазавы сектар стаў аб'ектам міжнародных санкцый, закліканых знізіць даходы Крамля. Аднак галіна працягвае працаваць, падаючы Расеі сродкі, неабходныя для адпраўкі салдат на перадавую і закупкі зброі для абстрэлаў украінскіх гарадоў.

«Недахоп працоўнай сілы ўзнімае пытанне аб тым, ці зможа расейская нафтагазавая галіна падтрымліваць такія паказчыкі ў доўгатэрміновай перспектыве», – дадала Bloomberg.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках