19 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі «найлепшы экіпаж найлепшага Су-34» РФ

19
УСУ знішчылі «найлепшы экіпаж найлепшага Су-34» РФ

Самалёт скідаў КАБы на Украіну.

Знішчальнік-бамбавік Су-34 расейскіх акупацыйных войскаў, аб страце якога 6 траўня паведамілі ў РФ, перад катастрофай выконваў баявое заданне ў раёне населенага пункта Валуйкі ў Белгарадскай вобласці РФ.

Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале "Дасье Шпіёна", які вядзе супрацоўнік адной са спецслужбаў. Як гаворыцца ў паведамленні, экіпаж не паспеў катапультавацца.

Загінулі расейскія лётчыкі-акупанты Яўген Кузняцоў і Уладзімір Стралкоў.

Борт належаў 47-му бамбавальнаму авіяцыйнаму палку 105-й змешанай авіяцыйнай дывізіі ВКС РФ (а/э Балтымор, Варонеж).

«Знішчальнік выконваў баявое заданне ў раёне н.п. Валуйкі, Белгародскай вобласці. Экіпаж не паспеў катапультавацца», - сказана ў паведамленні.

Расейскія СМІ пішуць, што разам з бамбавіком таксама загінуў «найлепшы экіпаж» у РФ: «Сёння на гэтым борце загінуў найлепшы экіпаж найлепшага Су-34. Гэта Валодзя і Жэня. Гэты экіпаж быў дасведчаным, падрыхтаваным, узлётным, баявым».

Нагадаем, што расейскі канал Fighterbomber, які першым напісаў аб катастрофе Су-34, заявіў, што экіпаж бамбавіка загінуў у баі. Борт лётаў пад нумарам «21».

Як вядома, Су-34 расейцы сканструявалі для ажыццяўлення дакладных ракетна-бомбавых удараў па наземных цэлях супраціўніка ў аператыўнай і тактычнай глыбіні, а таксама знішчэнні паветраных цэляў супрацініка. Менавіта з такіх самалётаў расейскія акупанты запускаюць КАБы па тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках