19 траўня 2024, Нядзеля, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адвага ўваходзіць у тарыф пракату?»

11
«Адвага ўваходзіць у тарыф пракату?»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА KP.BY

Хлопец на электрасамакаце здзейсніў небяспечны манеўр на праспекце Скарыны.

З электрасамакатамі ў Менску цікавая штука. Кікшэрынгавыя кампаніі, якія і даюць электрасамакаты ў арэнду, актыўней усіх паказваюць на тое, што іх выкарыстанне павінна адпавядаць і Правілам дарожнага руху, і нормам паводзін на дарогах і ходніках. ДАІ выказваецца ў тым жа ключы. Але заўсёды знойдзецца нехта, хто ідзе супраць тэндэнцый. Ён і трапляе ў выніку ў цэнтр увагі, піша Onliner.

Відэа ў рэдакцыю даслаў чытач. Справа была 28 красавіка, у нядзелю, у самым цэнтры Менска, паблізу Кастрычніцкай плошчы. Восем палос праспекта Скарыны, хлопец на электрасамакаце перасёк іх усе, каб патрапіць на іншы бок. А затым паважна пакаціў па ходніку вуліцы Энгельса.

- Вось чаму самакатчыкі ўсіх злуюць. Адвага ўваходзіць у тарыф пракату? – пытаецца чытач.

Трэба адзначыць, што перасекчы дарогу па падземным пешаходным пераходзе з электрасамакатам бывае сапраўды няпроста. А калі няма пандуса, дык зусім бяда. У хлопца на самакаце была альтэрнатыва: 400 метраў у бок цырка або ў адваротны, да вуліцы Камсамольскай, і можна было б пераехаць праспект па рэгуляваным наземным пераходзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках