У зале пасяджэння кабінета міністраў Польшчы знайшлі падслухоўвальныя прылады
3- 7.05.2024, 10:20
- 6,984
Спецслужбы прынялі меры.
Служба дзяржаўнай абароны Польшчы (SOP) у супрацоўніцтве з Агенцтвам унутранай бяспекі (ABW) выявіла і дэмантавала прылады, якія маглі быць скарыстаныя для падслухоўвання ў памяшканні, дзе сёння ў Катавіцы будзе праходзіць пасяджэнне Рады міністраў, паведамляе tvn24.pl.
«Службы праводзяць далейшыя мерапрыемствы у гэтай справе», - паведаміў прэс-сакратар міністра ў каардынацыі дзейнасці спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі.
Пасяджэнне кабінета міністраў пачнецца а 12-й гадзіне дня ў будынку Сілезскай ваяводскай управы.
У сувязі з Еўрапейскім эканамічным кангрэсам, які праходзіць у сталіцы Верхняй Сілезіі, Рада міністраў збіраецца ў гэтым горадзе ў парадку выключэння. Прэм'ер-міністр і міністры прыбылі ў Катавіцы ў аўторак раніцай на цягніку.
А 10 гадзіне раніцы прэм'ер-міністр Дональд Туск і кіраўнік ЕК Уршуля фон дэр Ляен возьмуць удзел ва ўрачыстым адкрыцці ЕЭК. На мерапрыемстве таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі іншых урадаў.