19 траўня 2024, Нядзеля, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве пачынаецца датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндуме

У Літве пачынаецца датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндуме

За пасаду кіраўніка краіны будуць змагацца восем кандыдатаў.

У Літве ў аўторак пачынаюцца тры дні датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндуме аб захаванні грамадзянства, паведамляе delfi.lt.

Да вечара чацвярга выбарцы з 7 да 20 гадзінзмогуць прагаласаваць ва ўсіх 60 муніцыпалітэтах, незалежна ад таго, дзе яны дэкларавалі сваё месца жыхарства.

Прагаласаваць датэрмінова ў аўторак плануюць міністр эканомікі і інавацый, старшыня Партыі свабоды Аўшрыне Арманайце, мэр Віленскага раёна Робэрт Духневіч, старшыня Звязк сялян і зялёных Літвы (СКЗЛ) Рамунас Карбаўскіс і іншыя палітыкі. Галоўны дзень прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму аб захаванні грамадзянства - нядзеля.

Экспэрты мяркуюць, што інфармацыі аб будучым рэферэндуме недастаткова Як паведамляе Галоўная выбарчая камісія (ГВК), 12 траўня дзверы выбарчых участкаў таксама адчыняцца а 7 гадзіне раніцы і будуць чакаць выбарцаў да 20 гадзін вечара.

У гэты дзень можна будзе прагаласаваць на кожным выбарчым участку, іх 1895 па ўсёй Літве.

За пасаду кіраўніка краіны пазмагаюцца 8 кандыдатаў – Гітанас Наўседа, які балатуецца на другі тэрмін, вылучаная кансерватарамі прэм'ерка Інгрыда Шыманітэ, прадстаўнік Партыі свабоды, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Дайнюс Жалімас, самавылучэнцы Ігнас Вегеле і Эдуардас Вайткус, заснавальнік партыі «Нёманская зара» Рэмігіюс Жамайтайціс, вылучаны Звязам дэмакратаў «У імя Літвы» Гедрымас Яглінскас і старшыня Партыі працы Андрус Мазуроніс.

Падчас першага туру прэзідэнцкіх выбараў таксама адбудзецца рэферэндум аб множным грамадзянстве.

На рэферэндуме будзе прапанавана адмовіцца ад цяпер унесенай у Канстытуцыю фразы: "за выключэннем асобных выпадкаў, прадугледжаных законам, ніхто не можа быць адначасова грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і іншай дзяржавы".

Гэты пункт не дазваляе захаваць грамадзянства Літвы пасля набыцця грамадзянства іншай дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках