У Дзяржынскім раёне згарэў аўтобус, які перавозіў дзяцей
5- 7.05.2024, 12:04
- 10,072
У ім знаходзілася 48 дзяцей.
Аўтобус, які перавозіў дзяцей, загарэўся ў Дзяржынскім раёне. Як расказала прэс-службу МНС, паведамленне аб узгаранні аўтобуса, які ехаў з Пінска, паступіла ратавальнікам 7 мая а 10.29.
Высветлілася, што здарэнне адбылося на трасе М1 каля пасёлка Энэргетык. Работнікі МНС ліквідавалі загаранне.
У аўтобусе знаходзіліся 48 дзяцей, чацвёра суправаджальнікаў і кіроўца. Усе яны пакінулі транспартны сродак, ніхто не пацярпеў.