21 чэрвеня 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перастануць выкарыстоўваць фарбу для нанясення разметкі на дарогах

22
У Менску перастануць выкарыстоўваць фарбу для нанясення разметкі на дарогах

Вось што робяць узамен.

У Менску дарожнікі будуць паступова адмаўляцца ад эмалевых фарбаў і пераходзіць на пластык пры нанясенні разметкі. Гэта павінна павялічыць зносаўстойлівасць дарог і палепшыць бачнасць для кіроўцаў, расказвае БелТА.

Дарожную разметку ў Беларусі абнаўляюць кожны год - як правіла, гэта адбываецца вясной, пасля наступлення цёплага надвор'я. У 2024-м, як паведамляецца, выканана ўжо 60 адсоткаў ад запланаванага рамонту.

Пры гэтым аб'ёмы разметкі з пластыка халоднага і гарачага нанясення значна павялічыліся ў параўнанні з мінулым годам (наколькі - не ўдакладняецца).

— Добрымі якасцямі [такіх матэрыялаў] з'яўляюцца добрая бачнасць, высокая зносаўстойлівасць, эканамічнасць нанясення і ўстойлівасць да рэагентаў, — пракаментаваў начальнік камунальнага унітарнага прадпрыемства «Спецыялізаванае мантажна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Мінгарвыканкама» Вячаслаў Савіч.

Са слоў спікерпа, цалкам адмаўляцца ад фарбы сталіца пакуль не плануе. Аднак ён зазначыў, што калі абапірацца на сусветны досвед, то зразумела, што Менск будзе «паступова адыходзіць ад выкарыстання эмаляў».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках