27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказ на гібрыдную вайну Менска

6
Адказ на гібрыдную вайну Менска

На такое «красаўцы» не падпісваліся.

Міністэрства як бы замежных спраў выказала спачуванні ў сувязі са смерцю польскага жаўнера, забітага мігрантам на мяжы. Зрабіла як умее як бы міністэрства. Сказала, што Польшча ва ўсім вінаватая. А ўсё чаму? Таму што Польшча не хоча рабіць «ўзаемапаважлівы дыялог» і крокі насустрач.

І я нават не буду зараз табе казаць бескарысныя словы пра цынізм і паняцце аб прыстойнасці. Я толькі табе нагадаю, што на салдата напалі літаральна адразу пасля таго, як польскі прэм'ер Туск сказаў, што думае пра адкрыццё яшчэ аднаго памежнага перахода. Вось варта было польскім уладам задумацца пра крок насустрач, як беларускія ўлады пачалі закідваць мяжу мігрантамі з падвоенай стараннасцю.

З ацэнкі польскіх памежнікаў нападаў на мяжу стала ў паўтара раза больш чым раней. І загінулы салдат быў не адзіным. За гэтыя дні мігранты паранілі некалькі польскіх жаўнераў і памежнікаў. У панядзелак на гэты конт збярэцца пасяджэнне польскай рады бяспекі. І як я разумею, дазвол польскім вайскоўцам страляць на знішчэнне гэта зараз ужо вельмі нават магчымы варыянт.

Карацей, калі беларускія ўлады хацелі сапсаваць стасункі з Польшчай, дык у іх гэта атрымалася. Хаця, здавалася б, гэтыя стасункі знаходзяцца ў такім стане, што псаваць там ужо не было чаго. Але калі хто імкнецца і шукае, то ён абавязкова знойдзе.

І вось я думаю, што беларускія ўлады якраз імкнуліся. Што мігрантаў стала больш, мігранты сталі больш агрэсіўнымі не таму, што «красаўцы» не ўмеюць кантраляваць сваіх мігрантаў. А наадварот. Бо яны сваіх мігрантаў якраз вельмі добра кантралююць.

Гэта раней беларускія ўлады былі б не супраць, калі б Польшча адкрыла які-небудзь памежны пераход. А зараз беларускім уладам адкрытыя памежныя пераходы ўжо больш не патрэбныя. Таму што зараз сёй-той думае ўжо не пра тое, як зарабіць сабе капейчыну. У яго зараз думкі больш глабальнага геастратэгічнага маштабу.

Таму што два састарэлыя хаўруснічкі пачалі сваю вайну супраць NАТО. Вось NАТО пра гэта яшчэ можа нават не здагадваецца, а яны ўжо ваююць. Толькі пакуль крыху ў такой гібрыднай форме.

І не мігрантамі адзінымі гэтая вайна вядзецца. У Польшчы ўжо арыштавалі больш за дзясятак чалавек, якія рыхтавалі падпалы і дыверсіі на заданні беларускіх і расейскіх уладаў.

Канешне, адкрыццё памежнага перахода было б у гэтай сітуацыі зусім недарэчным. Калі б Польшча адкрыла памежны пераход, то было б крыху складаней знайсці месца на карце адкуль яны рыхтавалі на нас напад. Таму пастараліся мігрантамі, каб ніякага памежнага пераходу нідзе ненаўмысна не адкрылася.

Толькі вось нават гібрыдная вайна супраць NАТО патрабуе прынцыпова іншых навыкаў, чым вайна супраць NАТО ў тэлевізары. Бо калі ты гібрыдна ваюеш, дык табе ж могуць гібрыдна і адказаць. І не экстрэмісцкай падабайкай. А нечым больш адчувальным. Супраць чаго «красаўцы» не падпісваліся.

Telegram-канал «Лісты да дачкі»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках