27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Пуціну пагражае страта Крыма

10
The Telegraph: Пуціну пагражае страта Крыма

Магчыма, на паўвыспе ўвогуле не спатрэбяцца ўкраінскія вайскоўцы.

Працягваецца поўнамаштабная вайна ва Украіне, і расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа страціць пакуль яшчэ акупаваны РФ Крым.

Магчыма, на паўвыспе ўвогуле не патрэбныя ўкраінскія жаўнеры, а неабходна перакрыць артэрыі для варожых паставак узмацніць ціск і чакаць, пакуль не вычарпаюцца ракеты, боепрыпасы і асноўныя запасы, гаворыцца ў артыкуле брытанскага журналіста Тома Шарпа для The Telegraph.

«А потым назіраць за тым, як растуць рахункі, паколькі Пуцін вымушаны спальваць рэсурсы, каб утрымаць паўвыспу, не дамогшыся нічога, акрамя прапагандысцкай паразы. Дадайце да гэтага чыннік няёмкасці, і Крым стане не проста значна скарочанай аператыўнай базай, а перамоўным пунктам, які мае стратэгічнае значэнне для ўсяго канфлікту», - адзначаецца ў артыкуле.

Журналіст падкрэсліў, што зараз Крым сілкуюць дзве артэрыі – Керчанскі мост і новая чыгуначная лінія, пабудаваная праз наземны мост з усходу, і абодва гэтыя аб'екты знаходзяцца ў зоне дзеяння амерыканскіх ракет ATACMS.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках