27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскіх уладаў ёсць фота забойцы вайскоўца на беларускай мяжы

2
У польскіх уладаў ёсць фота забойцы вайскоўца на беларускай мяжы

Нападнік схаваўся на тэрыторыі Беларусі.

Праваахоўным органам вядома, як выглядае мужчына, які нанёс смяротнае нажавое раненне маладому салдату на беларускай мяжы. Яго асабістыя звесткі высвятляюцца, у тым ліку ў мігранцкай супольнасці, піша выданне Rzeczpospolita.

Момант нападу на 21-гадовага радавога Матэвуша Сітэка, які быў паранены нажом, прымацаваным да палкі, калі ён падыходзіў да плота для ліквідацыі прарыву, зафіксавалі камеры Памежнай службы, усталяваныя на мачтах. На відэа бачны злачынец, хаця фатаграфія размытая. Пасля праходжання спецыялізаванай апрацоўкі стане зразумела, наколькі выразнай будзе выява яго твару.

«У нападніка асмуглая скура, што можа азначаць, што ён не афіцэр беларускіх службаў, а адзін з мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускім баку», - распавёў выданню чалавек, знаёмы з гэтым запісам.

Нанёсшы нажавую рану салдату, нападнік схаваўся ўглыб Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках