27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі афіцэр: Сітуацыя на Харкаўшчыне значна змянілася

Украінскі афіцэр: Сітуацыя на Харкаўшчыне значна змянілася

РФ выкарыстала новую тактыку.

Расейскія акупацыйныя войскі змянілі тактыку вядзення наступальных аперацый на Харкаўскім кірунку. Такія дзеянні ворага наўпрост звязаныя з дазволам заходніх краін наносіць удары па Расеі з выкарычтаннем іх узбраення. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону распавёў Аляксандр Букатар, камандзір 3-га батальёна аператыўнага прызначэння брыгады «Спартан».

Ён адзначыў, што сітуацыя на Харкаўскім кірунку ў зоне адказнасці батальёна «Спартан» застаецца кантраляванай. Украінскія вайскоўцы стрымліваюць наступ ворага і кантралююць усе яго дзеянні і планы.

«Вораг (у раёне Ліпцоў, - рэд.) увесь час спрабуе рушыць наперад малымі пяхотнымі групамі, паспрабаваць штурмаваць нашы пазіцыі, заходзіць з розных бакоў, аднак яму гэта не ўдаецца. Загадзя, яшчэ на подступах, мы яго знішчаем», - расказаў Букатар.

Паводле ягоных слоў, расейскія акупанты змянілі тактыку наступальных аперацый пасля дазволу краін-супольніц наносіць удары па расейскай тэрыторыі з выкарыстаннем заходніх тыпаў узбраення.

«Улічваючы тое, што інтэнсіўнасць ворага стала крыху меншай, то так. Раней я казаў, што мы да самай мяжы з РФ даставалі дронамі, пэўнай рулевай артылерыяй. Гэта ўскладняе ім жыццё. Калі мы бяром апошні час, то вораг вельмі моцна пацішэў у сваёй актыўнасці. Паколькі яшчэ на подступах мы руйнуем іх планы і ўносім свае карэктывы ў баявыя дзеянні», - рэзюмаваў вайсковец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках