28 верасня 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Той факт, што Крэмль працягвае істэрыю, сведчыць, што ў Расеі няма іншага плана»

2
«Той факт, што Крэмль працягвае істэрыю, сведчыць, што ў Расеі няма іншага плана»

Ва Украіне пракаментавалі супольныя вучэнні РФ і Беларусі.

Мінабароны Расеі абвясціла аб пачатку другога этапу вучэнняў ядзерных сіл - з удзелам Беларусі. Паведамленне 11 чэрвеня апублікаванае ў Telegram расейскага ведамства.

У Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны заявілі, што мэта расейскай кампаніі ядзернага шантажу - запалохаць партнёраў Украіны, паўплываць на іх пастановы аб падтрымцы.

«Расея спрабуе павысіць стаўкі ў запалохванні Еўропы, прыцягваючы да ядзернага шантажу Беларусь... Дазвол выкарыстоўваць заходнюю зброю па тэрыторыі Расеі паказаў, што ядзерны шантаж Масквы праваліўся. Той факт, што Крэмль працягвае істэрыю, сведчыць, што ў Расеі няма іншага плана», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках