27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна летам атрымае €3,4 млрд дапамогі

2
Украіна летам атрымае €3,4 млрд дапамогі

У тым ліку ад замарожаных актываў РФ.

Еўразвяз улетку перадасць новую фінансавую дапамогу Украіне. Як піша hromadske.ua, пра гэта заявіла прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на цырымоніі адкрыцця Ukraine Recovery Conference 2024 у Берліне.

Так, у ліпені стануць даступныя 1,5 мільярда паступленняў ад замарожаных расейскіх актываў. З гэтай сумы 10% пойдуць на рэканструкцыю і аднаўленне, «вялікі адсотак» - на абарону.

На гэтым тыдні на сустрэчы «Вялікай сямёркі» таксама будуць абмяркоўваць, як Украіна можа атрымаць вялікую выгаду ад замарожаных расейскіх актываў.

Акрамя таго, у чэрвені паступіць 1,9 млрд еўраў у рамках праграмы Ukraine Facility. Нагадаем, гэтая праграма прадугледжвае даванне Украіне 50 мільярдаў еўраў цягам 2024-2027 гадоў. З гэтай сумы 39 мільярдаў еўраў накіруюць у дзяржбюджэт для ўзмацнення макрафінансавай стабільнасці. Астатняе - спецыяльны інвестыцыйны інструмент для кампенсацыі рызык у прыярытэтных сектарах, кампенсацыі адсоткаў па крэдытах і г.д.

11 чэрвеня ў рамках канферэнцыі ў Берліне таксама будзе падпісанае пагадненне на 1,5 млрд еўраў з партнёрскімі банкамі, каб заахвоціць інвестыцыі ва Украіну ад прыватнага сектара. Урсула фон дэр Ляен абвясціла, што банкі-партнёры змогуць падаваць заяўкі на бюджэтную падтрымку з ЕЗ, калі яны будуць актыўна інвеставаць ва Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках