27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне маглі загінуць або атрымаць раненні амаль 100 расейскіх чыноўнікаў і «валанцёраў»

2
Ва Украіне маглі загінуць або атрымаць раненні амаль 100 расейскіх чыноўнікаў і «валанцёраў»

Іх накіравалі «на працу» на акупаваныя тэрыторыі.

У 2023 годзе на акупаваных тэрыторыях Украіны маглі загінуць або атрымаць раненне 93 расейскія чыноўнікі і «валанцёры». Гэта вынікае са звестак Фонду пенсійнага і сацыяльнага страхавання, звярнулі ўвагу «Важные истории».

Як піша выданне, Сацыяльны фонд РФ выплачвае кампенсацыі за раненне і гібель дзяржслужбоўцам, валанцёрам і іншым спецыялістам, накіраваным на працу ў акупаваныя Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запарожскую вобласці. Пры раненні належыць 3 млн рублёў (33,7 тысячы даляраў), у выпадку гібелі — 5 млн (56,19 тысячы даляраў). Усяго ў 2023 годзе паводле гэтага артыкула выплацілі 372 млн рублёў. Выплаты за раненне і гібель указаныя разам, таму дакладную колькасць загінулых і параненых разлічыць складана, аднак зыходзячы з сярэдняй сумы такой кампенсацыі (4 млн), гэтай сумы магло выстарчыць на выплаты для 93 чалавек.

Гэтыя дапамогі выплачваліся ў 17 рэгіёнах, а таксама анэксаваным Крыме і Севастопалі. Мяркуючы з інфармацыі з адкрытых крыніц, загінулі як мінімум 40 дзяржслужбоўцаў, валанцёраў і іншых работнікаў, якія прыехалі з Расеі: 23 дарожныя працоўныя з Санкт-Пецярбурга, дзве супрацоўніцы Сацыяльнага фонду, тры супрацоўнікі цэнтра патрыятычнага выхавання з Астраханскай вобласці, два працоўныя з анэксаванага Крыма і іншыя цывільныя асобы. Некаторыя з іх займаліся будаўніцтвам фартыфікацыйных збудаванняў.

Пры гэтым выданне не выключае, што на акупаваных тэрыторыях загінула і пацярпела больш валанцёраў і чыноўнікаў, чым бачна са звестак Сацыяльнага фонду аб выплатах, бо не ва ўсіх вядомых выпадках выплачваліся кампенсацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках