27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі загарэўся Версаль

18
У Францыі загарэўся Версаль

Сотні людзей эвакуяваныя з палаца.

Наведвальнікаў Версальскага палаца эвакуявалі пасля спрацоўвання пажарнай сігналізацыі, паведамляе BFMTV. На відэароліках у сацсетках відаць, як над будынкам узнімаецца дым. На месца прыбылі пажарныя, сотні людзей чакаюць за агароджай палацава-паркавага комплексу.

У прэс-службе комплексу паведамілі, што пажар пачаўся ў Мармуровым двары, дзе размяшчалася каралеўская рэзідэнцыя. Там дадалі, што ніхто не пацярпеў, выстаўленыя экспанаты не пашкоджаныя.

У пажарна-выратавальнай службе дэпартамента Івелін пацвердзілі, што прыкладна з 15:30 паводле мясцовага часу (16:30 па Менску) ідзе «вельмі важная» пажарная аперацыя, паведамляе Le Figaro.

Версальскі палац - помнік нацыянальнага значэння ў Францыі, комплекс займае тэрыторыю блізу 787 га. Штогод яго наведваюць прыкладна 15 млн турыстаў.

Палац быў галоўнай рэзідэнцыяй каралёў Францыі ад Людовіка XIV да Людовіка XVI. У 1979 годзе яго ўключылі ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Папярэдні раз палац эвакуявалі ў кастрычніку 2023 года праз паведамленне аб бомбе.

15 красавіка 2019 года загарэўся сабор Парыжскай Маці Божай (Нотр-Дам), пажар працягваўся больш за 12 гадзін. У выніку абрынуліся шпіль і траціна даху, аднавіць іх удалося да восені 2023 года. Сярод магчымых прычын крыміналісты называлі няспраўнасць электраправодкі. Адрэстаўраваны сабор адкрыецца для наведвальнікаў 8 снежня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках