27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель паплыў

7
Гомель паплыў

Ці варта чакаць такога ў Менску?

Цэнтр Гомеля, мяркуючы з апублікаванага відэа, ператварыўся ў сапраўднае возера. Аўтамабілі літаральна плывуць па вуліцах, піша «Онлайнер».

Моцная залева абрынулася на горад сёння. Пад вадой ходнікі і праезная частка.

У сетцы кажуць, што падтапленні назіраюцца на многіх вуліцах, а ў прыватным сектары падтапіла не толькі падвалы.

Ці варта чакаць такога ў Менску? Пытанне адкрытае. На заўтра ў сталіцы Белгідрамет абяцае пераменную воблачнасць без істотных ападкаў (імавернасць іх выпадзення складае 5—10%). Прагназуюць, што тэмпература паветра складзе 21-23 градусы цяпла. Пры гэтым у Гомелі раніцай і ўдзень заўтра магчымы моцны дождж з навальніцай (імавернасць ападкаў - 80-90%). Тэмпература паветра складзе 21–23 градусы цяпла.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках