27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пералічаць белых буслоў

7
У Беларусі пералічаць белых буслоў

Навошта?

Спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук абвесцілі ў Беларусі пераўлік белых буслоў.

Гэта не новая практыка – рэгулярныя падлікі колькасці птушак, якія гняздуюцца, дазваляюць лепш фіксаваць і разумець папуляцыйныя змены.

Прычым не толькі ў адным месцы, але і на планеце ў цэлым.

Так, апошні перапіс гэтых птушак праводзіўся ў 2014 годзе. Згодна з яго вынікамі, у Беларусі гняздзілася 22,5 тыс. параў белага бусла. А гэта, дарэчы, блізу 8% сусветнай папуляцыі.

У 2024-м буслоў маюць намер пералічыць ва ўсіх краінах іх пасялення. У Беларусі такія замеры праводзяцца з 1957 года, з 1974-га – раз на 10 гадоў.

Арганізатары ўліку белага бусла ў 2024 годзе просяць беларусаў узяць актыўны ўдзел.

Для гэтага трэба запоўніць анкету, размешчаную на рэсурсах НАН, і даслаць яе любым зручным спосабам:

праз пошту на адрас: «Улік буслоў», ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі ў біярэсурсах», вул. Акадэмічная 27, 220072, Менск

альбо праз электронную пошту: busel2024belarus@gmail.com.

Аўтары даследавання рэкамендуюць праводзіць улік у другой палове сезону размнажэння буслоў. Гэта чэрвень – ліпень.

Тады зразумела, наколькі паспяхова ці няўдала гнездавалася пара буслоў. Пры магчымасці таксама атрымоўваецца ацаніць памер вывадка.

Колькасць птушанятаў лепш указаць бліжэй да часу іх вылету, бо падчас гнездавання часам адбываецца іх страта праз непагадзь, абвальванне гнязда ды іншых чыннікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках