27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фермеры трапілі на мяжу масавых банкруцтваў пасля страты 30% ураджаю

18
Расейскія фермеры трапілі на мяжу масавых банкруцтваў пасля страты 30% ураджаю

Сітуацыя ахавая.

Вясновыя замаразкі, якія прынеслі страту дзясяткаў мільёнаў ураджаю ў найбуйнейшых аграрных рэгіёнах РФ, абяцаюць масавыя банкруствы малым і сярэднім фермерскім гаспадаркам у будучым сельгассезоне. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў аўторак паведаміў кіраўнік Расейскага збожжавага звязу (РЗЗ) Аркадзь Злачэўскі.

Паводле ягоных ацэнак, у выніку травеньскай непагадзі пацярпелі да 30% плошчаў, засеяных азімымі культурамі. «Прагнозы збору збожжа знізіліся са 145 млн тонаў да 125–130 млн тонаў максімум. А ацэнка ўраджаю пшаніцы з 93–95 млн тонаў знізілася да 80–82 млн тонаў максімум», – сказаў Злачэўскі.

Страта ўраджаю не стане катастрофай для спажыўцоў, але ўдарыць па фермерах, якім пагражае страта магчымасцяў экспартаваць сваю прадукцыю. «Зніжэнне экспартнага патэнцыялу – гэта ўдар па сялянскіх кішэнях, – сказаў Злачэўскі. – Пшаніца ўжо знаходзілася ў нерэнтабельнай зоне, а пацярпелыя азімыя прывядуць яшчэ да падрастання сабекошту».

Вынікам, паводле словаў кіраўніка РЗЗ, можа стаць хваля банкруцтваў «дробных і няўстойлівых гаспадарак у будучым сезоне, які пачнецца 1 ліпеня 2024 года».

«Коштавая сітуацыя ахавая, – заявіў Злачэўскі. – Менавіта яна прывядзе да масавага банкруцтва дробных і не вельмі моцных сярэдніх прадпрыемстваў» (цытаты паводле «Інтэрфаксу»).

Паводле ацэнак Федэральнай падатковай службы, колькасць банкруцтваў у расейскай эканоміцы зніжаецца: летась неплацежаздольнымі былі прызнаныя 7,4 тысячы кампаній – на 18% менш, чым год таму. Аднак гэта стала вынікам масавай рэструктурызацыі падатковых пазыкаў: адпаведнай праграмай скарысталіся больш за 3,5 тысячы кампаній, а іх сумарная запазычанасць перад бюджэтам дасягала 962 млрд рублёў.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў банкрутамі сталі 220 юрыдычных асобаў, паводле звестак Федрэсурса. Сёлета дзяржава мае намер накіраваць 15 млрд рублёў на падтрымку фермераў, якія пацярпелі ад замаразкаў, паведаміў у аўторак Мінсельгас паводле вынікаў сустрэчы кіраўніцы ўстановы Аксаны Лут з віцэ-спікерам Дзярждумы Аляксеем Гардзеевым.

У пачатку чэрвеня Лут заявіла пра планы ўвесці агульнафедэральны рэжым надзвычайнай сітуацыі (НС) праз масавую гібель пасеваў. На стан 7 чэрвеня рэгіянальны рэжым НС ужо дзейнічаў у 11 суб'ектах РФ, у тым ліку ў Белгарадскай, Валгаградскай, Варонежскай, Курскай, Ліпецкай, Арлоўскай, Тамбоўскай і Тульскай абласцях.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках