27 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда: Неабходна афіцыйна запрасіць Украіну ў NATO

3
Дуда: Неабходна афіцыйна запрасіць Украіну ў NATO
АНДЖЭЙ ДУДА

Пра гэта прэзідэнт Польшчы заявіў на сустрэчы лідараў краінаў «Бухарэсцкай дзявяткі» ў Рызе.

NATO павінна афіцыйна запрасіць Украіну ў Альянс. Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў 11 чэрвеня на сустрэчы лідараў краінаў «Бухарэсцкай дзявяткі» ў Рызе (Латвія), піша PAP.

Дуда назваў рэалізацыю еўраатлантычных амбіцый Украіны адным з прыярытэтаў Польшчы на ліпеньскім саміце Альянсу ў Вашынгтоне (ЗША).

На думку прэзідэнта Польшчы, рэалізацыя еўраатлантычных амбіцый Украіны будзе прадугледжваць паскарэнне яе ўступлення ў NATO.

«Неабходна афіцыйна запрасіць Украіну ў NATO. [...] Для нас відавочна, што Украіна не можа быць паўнавартасна прынятая ў Альянс, пакуль не скончыцца вайна, але гэты працэс, на нашу думку, павінен прадаўжацца, таму што гэта таксама дэманстрацыя NATO Расеі таго, што да імкнення ўкраінскага народа далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу прыслухоўваюцца, яго разумеюць і выконваюць», – сказаў ён.

Дуда адзначыў, што далейшае ўзмацненне абароназдольнасці NATO выяўляецца ў выкананні пастановаў, прынятых на самітах Альянсу ў Мадрыдзе 2022 года і Вільні 2023 года. Сярод іншага, на перакананне польскага лідара, неабходна забяспечыць, каб усе чальцы Альянсу дасягнулі ўзроўню 2% выдаткаў на абарону.

«Падчас халоднай вайны краіны NATO выдаткоўвалі 3% свайго ВУП на абарону, і гэтыя выдаткі былі настолькі эфектыўныя, што Захад здолеў перамагчы ў халоднай вайне», – нагадаў ён.

Дуда таксама падкрэсліў, што многія краіны NATO ў сваёй рыторыцы ў дачыненні да Расеі абапіраюцца на асноўны акт NATO – Расея.

«Гэты акт фактычна ўжо даўно не дзейнічае. Мы мяркуем, што Расея неаднаразова парушала гэты акт. Гэты акт трэба назваць мёртвым, яго трэба прызнаць фактычна парушаным Расеяй», – сказаў прэзідэнт Польшчы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках