23 лiпеня 2024, aўторак, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч беларусаў могуць патрапіць у новую пенсійную «пастку»

22
Дзясяткі тысяч беларусаў могуць патрапіць у новую пенсійную «пастку»

Яе справакавалі лукашысты сваёй пастановай.

З 1 ліпеня беларусаў чакаюць змены па пенсіях: некаторых перавядуць на атрыманне гэтых выплат на дзяцей толькі праз банкі, зазначае «Зеркало».

Магчымасць рабіць гэта праз пошту, як зараз, пакінуць толькі для некаторых катэгорый насельніцтва. Тым, хто да ліпеня не адкрые спецыяльныя рахункі ў банку, часова перастануць выдаваць пенсіі. У Мінпрацы распавялі, колькі чалавек можа патрапіць у «пастку» - на некаторы час застацца без выплат.

Што зменіцца з 1 ліпеня?

З наступнага месяца многіх беларусаў перавядуць на атрыманне пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі. Гэта закранае жыхароў Менска, а таксама гарадоў абласнога падпарадкавання і райцэнтраў. Выбраць фінустановы, праз якія магчыма будзе атрымліваць гэтыя сродкі, можна самастойна. Нагадаем, зараз беларусы на свой выбар могуць атрымліваць пенсіі і дапамогі на дзяцей праз пошту ці банкі.

Па-ранейшаму атрымліваць пенсіі праз пошту змогуць беларусы, старэйшыя за 70 гадоў, інваліды І і ІІ групы, а таксама жыхары сельскай мясцовасці.

Раней сацслужбы папярэджвалі: каб з ліпеня атрымліваць пенсію або дапамогу ў банку, трэба да 21 чэрвеня адкрыць базавы рахунак у адной з фінустаноў. Тым, хто не адкрые такі рахунак, прыпыняць выплату грошай.

Адкрыць базавыя рахункі можна ў тым ліку ў «Белаграпрамбанку», «Беларусбанку», «Банку БелЗЭБ», «Белгазпрамбанку», «Белінвестбанку», «Банку Дабрабыт», «Прыёрбанку» або «Сбер Банку».

Колькі чалавек можа патрапіць у «пастку» - застацца часова без пенсіі

Міністр працы Наталля Паўлючэнка паведаміла, што агулам у краіне навіна па выплаце пенсій закранае блізу 90 тысяч.

- На сёння больш за 90% з іх адкрылі базавыя рахункі і перайшлі, значыць, на выплату пенсій у банку. І ўсім рэкамендуем да 25 чэрвеня адкрыць такія базавыя рахункі, - удакладніла кіраўніца Мінпрацы. Гэта значыць, амаль 90 тысяч чалавек рызыкуюць часова застацца без пенсій, калі не паспеюць адкрыць базавыя рахункі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках