26 чэрвеня 2024, Серада, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Знайшлі там нейкія рэчы, якія дапамаглі Шэрлакам Холмсам з дзіцячага садка яе вылічыць»

«Знайшлі там нейкія рэчы, якія дапамаглі Шэрлакам Холмсам з дзіцячага садка яе вылічыць»

Беларусы расказалі аб спосабах барацьбы са смеццем на спартыўных пляцоўках.

На спартыўнай пляцоўцы на вуліцы 50 гадоў БССР у Барысаве, паводле назіранняў мясцовых жыхароў, рэгулярна з'яўляецца смецце. «Два разы ўжо з жонкай прыбіралі, на трэці раз надумалі сфатаграфаваць», - напісаў відавочца. EX-PRESS.BY спытаў у чытачоў, як можна пакараць людзей, якія прыходзяць смеціць на спартовую пляцоўку.

Марыя:

- Вельмі часта справа не ў смецці, а ў тым, як камунальнікі робяць «атмасферу». Я шматдзетная маці, і мяне моцна непакоіць стан нашай спартовай пляцоўкі на Леніна ў Жодзіне. Я марыла, што мае дзеці ды іншыя дзеці ў нашым раёне будуць бавіць там шмат часу. Але сама пляцоўка стала небяспечная і непрыемная, яна фактычна разбураная. Я апавяшчала камунальныя службы, прасіла і больш частую ўборку тэрыторыі, і рамонт абсталявання. Але гэтага не зрабілі.

Пётр:

- Увесь Барысаў у камерах відэаназірання. Няўжо гэта праблема - фіксаваць парушэнні і прыцягваць вінаватых да адказнасці? Але я б зрабіў, як у Еўропе: штрафы вялізныя. Магчыма, тады сачыць за парадкам на пляцоўцы і фіксаваць выпадкі смецця будуць усе.

Ксенія:

- Пытанне ў культуры, вядома. А яна выхоўваецца з дзяцінства. Аб смецці трэба з ясляў казаць і прыкладам сваім паказваць. Вось, беларускія дзеці, калі прыязджаюць у Літву, першыя часы яшчэ смецяць. А потым разумеюць, што за пластыкавыя бутэлькі і за шкляныя таксама можна грошай зарабіць. Ёсць тараматы на кожным кроку, у кожнай краме.

І, канечне, трэба арганізоўваць акцыі для прыборкі тэрыторыі з удзелам жыхароў раёна і дзяцей, каб падвысіць свядомасць і адказнасць у людзей. Мне раней было ўсё адно на смецце, якое не ў маім доме. А зараз разумею, што нават плакаты аб неабходнасці падтрымання чысціні і магчымых штрафах за парушэнне парадку таксама могуць быць эфектыўнымі.

Віктар:

- Як юрыст кажу: заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторый. Збор доказаў (фота, відэа) і зварот у міліцыю могуць прывесці да накладання штрафаў на вінаватых.

Яўгенія:

— Аднойчы дачка не данесла смецце да кантэйнернай пляцоўкі і выкінула яго разам з пакетам у смецце дзіцячага сада, міма якога ішла ў школу. Яе вылічылі, таму што разабралі смецце, знайшлі там нейкія рэчы, якія дапамаглі Шэрлакам Холмсам з дзіцячага садка яе вылічыць. Яны нават у Барысаўскі РУУС паскардзіліся. Дзядзька-міліцыянер прыйшоў і выхоўваў дачку. Гэта было гадоў 15 таму, але гэта вельмі моцна паўплывала на дачку.

Не думаю, што так трэба рабіць, але гэта было дзейсна. Яна ніколі не выкіне смецце міма сметніцы і вельмі моцна баіцца мусарні.

Уладзімір:

- Часам пакаранне - гэта публічная лупцоўка ў дамавым чаце. Я аднойчы пакінуў побач са смеццезборнікам старое крэсла, мяне так аблаялі! Цяпер баюся нешта выкінуць не туды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках