26 чэрвеня 2024, Серада, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна чацвёрты раз атакавала дронамі найбуйнейшы сталеліцейны завод РФ

1
Украіна чацвёрты раз атакавала дронамі найбуйнейшы сталеліцейны завод РФ

Што вядома.

Чатыры ўкраінскія беспілотнікі ў ноч на 17 чэрвеня атакавалі найбуйнейшы сталеліцейны завод Расеі – Наваліпецкі металургічны камбінат (НЛМК), паведаміла прэс-служба кампаніі. Удар па прадпрыемстве быў нанесены чацвёрты раз з пачатку года, піша The Moscow Times.

«У чатырох атаках было задзейнічана сумарна 10 БПЛА, накіраваных на вытворчыя збудаванні, два БПЛА былі знішчаныя да прампляцоўкі», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы завода.

Нагадаем, у лютым на тэрыторыі Наваліпецкага металургічнага камбіната пасля нападу дронаў адбыўся пажар. Паводле інфармацыі губернатара Ігара Артамонава, тады агонь ахапіў адзін з цэхаў прадпрыемства. У самім НЛМК паведамілі пра «пляскач» на тэрыторыі коксахімічнай вытворчасці.

Паводле звестак крыніцаў BBC у спецслужбах, удар беспілотнікамі па металургічным камбінаце быў арганізаваны дзвюма ўкраінскімі спецслужбамі: СБУ і ГУР. Удар патрапіў па ўстаноўках, прызначаных для першаснага астуджэння неачышчанага коксавага газу, пашкоджанне якіх можа прывесці да спынення ўсяго вытворчага працэсу металургічнага камбіната на доўгі час.

«Гэта адзін з найбуйнейшых металургічных камбінатаў Расеі. Ён працуе на ваенна-прамысловы комплекс Расеі і выконвае вялікую колькасць дзяржаўных заказаў. Сыравіна з гэтага прадпрыемства ідзе на выраб расейскіх ракетаў, артылерыі, беспілотнікаў і г.д. Таму для Украіны гэта законная цэль», – расказала тады крыніца.

НЛМК – найбуйнейшы сталеліцейны камбінат у Расеі. Ён вырабляе блізу 20 адсоткаў усёй расейскай сталі. З моманту анэксіі Крыма ў 2014 годзе завод пастаўляў сталь сама меней васьмі расейскім кампаніям, якія спецыялізуюцца на вытворчасці ўзбраенняў, у тым ліку зенітных і міжкантынентальных балістычных ракетаў.

Асноўным уладальнікам прадпрыемства з'яўляецца Уладзімір Лісін. Апошнія сем гадоў ён уваходзіць у топ-3 найбагацейшых расейцаў. На гэты момант багацце Лісіна ацэньваецца на 22,1 млрд даляраў. Пры гэтым ён не знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу ў сувязі з уварваннем РФ ва Украіну. Дыпламатычныя крыніцы EUobserver растлумачылі гэта пазіцыяй Бельгіі, на тэрыторыі якой размешчаныя некалькі прадпрыемстваў НЛМК. Акрамя таго, у кампаніі ёсць вытворчасці ў Даніі, Францыі, Італіі і ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках