28 верасня 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці чатырох дзяцей адказала Лукашэнку

17
Маці чатырох дзяцей адказала Лукашэнку
иллюстративное фото

Якія льготы хоча забраць беларускі дыктатар?

Лукашэнка праінструктаваў новую кіраўніцу Мінпрацы Наталлю Паўлючэнку. Дыктатар загадаў "не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі", бо "дзенех лішніх нет".

Лукашэнка заклікаў задумацца "аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей". І сказаў, што "многія сем'і прапіваюць грошы".

Чытачка сайта Charter97.org, маці чатырох дзяцей, адказала Лукашэнку:

- А якія ж льготы і выплаты мы маем?

Першае, што адзначыла для сябе — маем бясплатнае харчаванне ў школе, але з усяго таго абеду дзеці з’ядаюць толькі чорны хлеб. Астатняе есці немагчыма. Неядомае!

Маем мы сямейны капітал, там на рахунку ляжыць амаль 10 тысяч даляраў; і гэта асабліва радуе ў тыя часіны, калі ты думаеш, як сабраць дзяцей перад школай, але скарыстацца гэтымі грашыма не можаш. Толькі грэеш сабе душу думкай: ну маем жа!

Сапраўдная дапамога, якую мы атрымалі — гэты жытло. У нашым раёне для шматдзетных будуюць толькі двухпакаёўкі, дык нам прапанавалі дзве кватэры, але за другую мы мусілі даплаціць яшчэ 10 тысяч даляраў. Дзякуем бацькам, што яны нам дапамаглі, бо такой сумы ў нашай сям’і ніколі не было. Дык вось, выдалі нам гэтыя кватэры без аздаблення. Хацелі мы ўзяць той сямейны капітал, каб зрабіць рамонт ды хутчэй перабрацца з арэнднага жытла. Але на такое паляпшэнне скарыстаць сямейны капітал немагчыма. Такім чынам, на сёння мы сям’ёй з 6 чалавек жывём у адной двухпакаёвай кватэры і спрабуем нейкім чынам давесці да ладу другую кватэру.

Так, згодная, жытло — гэта добрая падмога, але атрымалі мы яго толькі таму, што наш раён – мала прывабнае месца на карце краіны, і ўсе толькі і мараць, каб з’ехаць бліжэй да вялікага горада і знайсці годную працу.

Больш ніякай дапамогі ў нас ад дзяржавы няма. Хоць шмат маіх знаёмых выехалі ў Польшчу і атрымліваюць на кожнае дзіця да 18 гадоў па 200 даляраў. Нават калі яно ў сям’і толькі адное. Вось гэта рэальная дапамога. Нам такая падтрымка нават і не снілася.

Дык якія льготы ў нас хочуць адабраць?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках