Зменяцца выплаты пенсій працоўным пенсіянерам
35- 19.06.2024, 18:51
- 33,506
Ужо да верасня.
Лукашэнка даручыў перагледзець выплаты пенсій працоўным пенсіянерам, якія выходзілі на заслужаны адпачынак з індывідуальным каэфіцыентам заробку, вышэйшым за 1,3 і цяпер, працягваючы працаваць, губляюць частку сваёй пенсіі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню праўладных прафсаюзаў Юрыя Сянько, які 19 чэрвеня быў на дакладзе ў дыктатара.
Прадугледжваецца, што гэта пытанне будзе юрыдычна развязанае ў трэцім квартале 2024 года, гэта значыць, да верасня.
«Да прыкладу, пенсіянер выйшаў на пенсію, атрымлівае каэфіцыент 1,45. А паводле заканадаўства сёння ён можа атрымліваць, працягваючы працаваць, не больш за 1,3. І гэтую розніцу ён недаатрымлівае», - адзначыў Юры Сянько.
Сянько зазначыў, што пенсіянерам будзе прапанавана працаваць на больш прывабных з пункту гледжання фінансаў умовах з захаваннем пенсійных выплат.
«Плюс заробак для іх будзе таксама добрым стымулам для прадаўжэння работы ў тых накірунках, дзе мы сёння бачым неабходным захаваць працоўных пенсіянераў», - падкрэсліў ён.
У расейскім рэгіёне выбух злачыннасці і гвалту: узрушаныя нават прапагандысты
Што адбываецца на радзіме Шайгу?
У Расеі адкрыта расказалі аб сітуацыі на радзіме былога міністра абароны Шайгу Тыве, жыхары якой масава едуць ваяваць ва Украіну.
У нацыянальнай рэспубліцы пануюць беспрацоўе, галеча, культ хатняга гвалту і алкагалізму. Алкаголь прадаюць усяго 4 гадзіны на дзень, але ўсе ўвесь час п'юць і знаходзяцца ў перманентна шалёным стане. Згвалтаванні ўваходзяць у мясцовую традыцыю – рэгіён займае другое месца ў Расеі ў гэтым паказчыку. Гвалтаўнікі атрымліваюць невялікія тэрміны ў турме.
Пра расейскі рэгіён, які тоне, распавёў у эфіры «Радыё КП» расейскі карэспандэнт Уладзімір Варсобін. Фрагмент відэа ў сваім Telegram-канале апублікаваў украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.
На пытанне аб тым, чаму ў расейскім рэгіёне адбываецца такі кашмар, карэспандэнт адказвае, што ў Туве няма цывілізацыі. Нават чыгуначных злучэнняў няма.
Пуцін абяцаў дацягнуць чыгунку, але потым пастанавіў, што ёсць справы больш важныя, і выдаткаваў усе грошы на вайну з Украінай. Пры гэтым мясцовыя жыхары масава размнажаюцца, бо на кожнае народжанае дзіця выдаецца па 15 000 рублёў.
«Не, гэта не нейкая варожая прапаганда, гэта расказваюць цалкам афіцыйныя расейскія СМІ, такія як «Комсомольская правда». У іх гэта называецца «традыцыйныя каштоўнасці» і «скрэпы». Гэтыя ж самыя людзі потым расказваюць, што ў Еўропе заняпад і распуста, а ў Расеі мілата і духоўнасць, і шчыра мяркуюць, што могуць Украіне ўказваць, як жыць», - падкрэслівае Казанскі.