Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Бэрліне
1- 19.06.2024, 15:13
- 1,470
Беларуска перамагла тэнісістку з Турцыі.
Вікторыя Азаранка працягвае паспяхова выступаць на турніры з катэгорыі WTA 500 у сталіцы Нямеччыны. У матчы другога кола беларуская тэнісістка за 1 гадзіну 31 хвіліну разабралася з Зэйнэп Сонмез з Турцыі — 6:3, 6:3.
Беларуска была відавочнай фаварыткай гэтага матча, бо яна займае 19 месца ў рэйтынгу WTA. Яе спаборніца - 157-я.