29 чэрвеня 2024, Субота, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці школьнікаў: Нашых дзяцей хочуць загнаць у стойла!

9
Маці школьнікаў: Нашых дзяцей хочуць загнаць у стойла!

Крык душы.

Наступілі вакацыі, бацькі нарэшце ўздыхнулі з палёгкай, піша чытачка сайта Charter97.org з Барысава Юлія. Тры месяцы без прапаганды і ідэалогіі, без вайсковых камандзіраў і аўтаматаў Калашнікава. Тры месяцы на аднаўленне слабой дзіцячай псіхікі!

Але бацькоў ніяк не жадаюць пакінуць у спакоі. Як толькі пачынаецца лета, так адразу пачынаюцца эксперыменты з увядзеннем школьнай формы. Да чаго ж надакучылі! Каму яна патрэбная, гэтая школьная форма? Адказ адзін – толькі лёгкай прамысловасці, каб папоўніць баланс за кошт бацькоў, якіх прымушаюць яе купляць.

Як маці хлопчыка, які перайшоў у 4 клас, скажу так: свайму дзіцяці кожны дзень выдаю новы камплект адзення, таму што за дзень ён становіцца брудным і потным. Атрымліваецца, праз эксперыменты лукашыстаў я мушу патраціць апошнія грошы на 5 камплектаў школьнай формы? І дачцэ мінімум 2, каб не сушыць фенам школьную форму ў панядзелак раніцай.

Летась мы былі вымушаныя пераехаць у Польшчу, і тут з цікавасцю назіраем, як у іх практычна кожны месяц праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей. Напрыклад, быў дзень піжам, і ў школу ўсе ахвочыя маглі прыйсці ў піжамах. Мая дачка пабаялася, таму што мы ўсе траўмаваныя гэтай сістэмай, але потым увесь вечар з захапленнем расказвала, якія ў каго піжамы.

Або аднойчы іх папрасілі прынесці падручнікі не ў заплечніках, а нейкім экстравагантным спосабам. Божа мой, што там толькі не было: і вазкі з крамы, і кошыкі, і скрыні, і валізкі, і нават нехта прыйшоў з дзіцячым вазком.

Або, напрыклад, быў дзень галаўных убораў. Як жа было весела, калі вяла дачку ў школу, і глядзела на дзяцей, якія таксама ішлі на ўрокі ў розных смешных шапках, кепках, каронах на галаве. І паверце мне, мая дачка кожны такі дзень маскараду ўспрымае з вялікай радасцю.

І якія траўмы маюць нашыя беларускія дзеці, калі ў канцы года іх просяць апрануцца ў «чорны ніз белы верх»!

Дык хіба ад гэтай уніформы палепшыцца якасць адукацыі? Мне здаецца, што гэта спроба загнаць усіх у адно стойла, таму што для мяне гэтае аднолькавае адзенне больш падобнае да ўніформы рабоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках