29 верасня 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда ў гутарцы «сам-насам» распавёў Сі Цзіньпіну пра атакі Лукашэнкі

8
Дуда ў гутарцы «сам-насам» распавёў Сі Цзіньпіну пра атакі Лукашэнкі
Фота: Getty Images

Гібрыдная вайна замінае кітайскаму праекту «Паясы і Шляхі».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзяліўся з журналістамі вынікамі перамоваў з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам.

Падчас размовы «сам-насам» ён выклаў бачанне польскага боку расейскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыднай атакі Беларусі на мяжы. Таксама ён расказаў пра гібель польскага жаўнера пасля атакі мігранта.

«Гаварыў пра гэта ў кантэксце двухбаковых дачыненняў, якія маем з Кітаем, той палітыкі, якую мы разам рэалізуем гадамі, між іншым, з пачатку майго прэзідэнцтва, з 2015 года, гэта рэалізацыя ідэі «Паясы і Шляхі», у якой Польшча мусіла быць партнёрам Кітая, такім акном для Кітая ў Еўропу, не толькі ў нашу частку Еўропы, Еўропу Цэнтральную, але і ў цэлы Еўрапейскі звяз.

Таму што ў наш бок ідуць прамыя чыгуначныя лініі з Чэнду, адзін з гэтых чыгуначных шляхоў ідзе праз Украіну, і ён не дзейнічае праз вайну, а іншы ідзе праз Беларусь. Вядома, беларускі гібрыдны напад на нашу мяжу, на жаль, моцна ўплывае на магчымасці гандлёвага абмену і перашкаджае ідэі «Паясы і Шляхі», – сказаў прэзідэнт Польшчы.

Адзначым, раней прэзідэнт Польшчы заявіў, што папярэдзіў Сі Цзіньпіна аб магчымым закрыцці мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках