29 чэрвеня 2024, Субота, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кавалеўскі пакідае «пераходны кабінет» праз рознагалоссі з Ціханоўскай

23
Кавалеўскі пакідае «пераходны кабінет» праз рознагалоссі з Ціханоўскай
ВАЛЕРЫ КАВАЛЕЎСКІ

Ён заявіў аб «разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў».

Валерый Кавалеўскі заявіў, што спыняе выконваць абавязкі намесніка кіраўніка і прадстаўніка ў замежных справах у так званым аб'яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

«На гэтым кірунку з'явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэт дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі», - паведаміў Валерый Кавалеўскі на сваёй старонцы «Фэйсбуку».

На просьбу Свабоды ўдакладніць разыходжанні з «кабінетам» Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі адказаў: «Іншых камунікацый ад мяне не будзе». На пытанне, чым ён будзе займацца далей, ён адказаў, што планаў у яго няма.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках