29 чэрвеня 2024, Субота, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц адпрэчыў план Пуціна датычна Украіны

2
Шольц адпрэчыў план Пуціна датычна Украіны
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Канцлер Нямеччыны заявіў, што гэта не план, а ультыматум.

Прапанову дыктатара Расеі Уладзіміра Пуціна, якую ён назваў «рэальным» спосабам закончыць вайну ва Украіне, нельга назваць мірным планам, заявіў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. На ягоную думку, вылучаныя ўмовы сведчаць пра наўпрост супрацьлеглае.

«Пуцін прадаўжае поўнасцю канцэнтравацца на вайне і пераўзбраенні, і ніхто не можа гэта ігнараваць. Найбольш выразна гэта прасочваецца ў ягонай прапанове спынення агню», – сказаў Шольц падчас выступу ў Бундэстагу (цытата паводле Bild).

Канцлер нагадаў, што Пуцін патрабуе аддаць Расеі ўсе анексаваныя рэгіёны Украіны, прычым у рамках іх адміністрацыйных межаў, нават нягледзячы на тое, што большая частка гэтых тэрыторый кантралюецца Кіевам. Таксама расейскі дыктатар хоча, каб Украіна мела нейтральны статус, што мае на ўвазе адмову ад любой вайсковай дапамогі ў будучыні. Паводле словаў Шольца, любы, хто верыць, што такія саступкі прывядуць да трывалага міру ў Еўропе, «мабыць, шмат глядзіць Russia Today» (прапагандысцкі тэлеканал, які фінансуецца ўрадам РФ. – Рэд.).

«На жаль, Расея не хоча міру. Гэта Україна, якая пацярпела ад нападу хоча <…> справядлівага міру без падпарадкавання і страху перад новай агрэсіяй», – рэзюмаваў ён і заклікаў падтрымліваць такія ініцыятывы, як Саміт міру ў Швэйцарыі, а не «ўяўныя» прапановы ўрэгулявання, больш падобныя на ультыматумы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках