29 чэрвеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нічыя ў матчы Славакіі і Румыніі вывела абедзве каманды ў плэй-оф Еўра

3
Нічыя ў матчы Славакіі і Румыніі вывела абедзве каманды ў плэй-оф Еўра

Украіна згуляла ўнічыю з Бельгіяй і пакінула турнір.

Каманда Украіны згуляла ўнічыю з камандай Бельгіі ў матчы трэцяга туру групавога этапу Еўра-2024 і не выйшла ў плэй-оф.

Сустрэча, якая прайшла ў Штутгарце, закончылася з лікам 0:0.

У паралельным матчы ў групе Е каманды Славакіі і Румыніі згулялі таксама ўнічыю – 1:1.

У славакаў гол забіў Ондрэй Дуда (24-я хвіліна), у румынаў – Рэзван Марын (37, з пенальці).

У 1/8 фіналу Еўра выходзяць каманды, якія занялі першае і другое месцы ў сваіх групах, а таксама чатыры найлепшыя каманды з трэціх месцаў. Усе каманды ў выніку набралі чатыры балы кожная і ўсё вырашылі дадатковыя паказнікі (забітыя і прапушчаныя галы). Румынія заняла першае месца, Бельгія – другое, Славакія – трэцяе, Украіна – чацвёртае.

Пераможца групы ў 1/8 фіналу 2 ліпеня ў Мюнхене згуляюць супраць трэцяй каманды з квартэта С ці D (Славенія/Нідэрланды). Бельгія сустрэнецца з Францыяй 1 чэрвеня ў Дзюсельдорфе. Славакія 30 чэрвеня згуляе ў Кёльне з гішпаніяй або ў Гельзенкірхене з Англіяй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках